Нашы заняткі па беларускай мове – гэта не проста вывучэнне правілаў. Гэта практычнае авалоданне мовай, якое дазваляе ўдасканальваць свае веды і навыкі, неабходныя ў будучай працы.
Афіцыянты паказваюць гасціннасць на роднай мове: правільна і прыгожа прыняць заказ, прапанаваць стравы і напоі, пагутарыць з наведвальнікам па-беларуску, што дапамагае стварыць асаблівую атмасферу гасціннасці і павагі. Гэта асабліва важна для турыстаў, якія прыязджаюць да нас, і для тых, хто шануе беларускую культуру.

Нашы практычныя заняткі дапамагаюць адпрацаваць дакладнае вымаўленне, правільны націск і ўжыванне прафесійнай лексікі. Навучэнцы каледжа вучацца дакладна апісваць стравы, напоі, адказваць на пытанні, пазбягаючы непаразуменняў.
Мы практыкуем сітуацыі абслугоўвання, вывучаем ветлівыя звароты, фразы падзякі, якія зробяць абслугоўванне бездакорным і прыемным для кожнага наведвальніка.