Водар роднай зямлі: у каледжы прайшоў самы душэўны яблычны фэст!

У нашым каледжы ёсць цудоўная традыцыя — кожную пятніцу прысвячаць час таму, што сапраўды блізка сэрцу, пад знакам ініцыятывы «Кожная пятніца- роднае сваё».

І гэтая пятніца атрымалася па-сапраўднаму цёплай, шчодрай і вельмі смачнай! У коледжы разгарнулася цудоўная выстава-кірмаш, галоўнымі героямі якой сталі наліўныя беларускія яблыкі, духмяная хатняя выпечка і багатыя асеннія кветкі.

Беларускі яблычны пірог — гэта не проста дэсерт. Гэта сімвал нашай нацыянальнай кухні, знак гасціннасці, цяпла роднай хаты і павагі да плёну працы на нашай урадлівай зямлі. Нашы навучэнцы і выкладчыкі падрыхтавалі дзясяткі відаў пірагоў, шарлотак і прысмакаў, дадаўшы да іх яркія фарбы асенніх вяргінь, астраў і хрызантэм.

Дзякуй усім, хто падзяліўся сваёй творчасцю, часцінкай цяпла і любоўю да роднага! Калі мы разам захоўваем сваё — жывуць нашы лепшыя традыцыі!