«Кожная пятніца — роднае, сваё» — гэта маштабны рэспубліканскі праект, накіраваны на спажыванне беларускіх брэндаў.

Да гэтага праекту далучыліся і нашы навучэнцы. Сёння ў сценах каледжа можна было пазнаёміцца з прадукцыяй вядомых беларускіх брэндаў : «Беліта»,» Вітэкс»,» Мілкавіта»,» Спартак» і «Камунарка». Удзельнікі акцыі з задавальненнем правялі час і ўпэўніліся ў тым, што роднае, сваё — гжта лепшае. Акцыя атрымала назву — «Гісторыя і сучаснасць» Менавіта таму, да мерапрыемства далучылася і выстава прадметаў побыту мінулых часоў.

Надзвычай прыемна, што часткай праекту сталі шаноўныя госці нашай установы адукацыі Святлана Іванаўна КАРАТКЕВІЧ, намеснік міністра Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю па Гомельскай вобласці БАЯРЫН Аляксей Міхайлавіч.

Далучайцеся да праекту-выбірайце роднае, сваё!!!