Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай.
Кожны народ 21 лютага адзначае Дзень роднай мовы. Менавіта гэтаму святу і была прысвечана сённяшняя інтэлектуальная віктарына, якая прайшла пад дэвізам «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай…»
Удзельнікі віктарыны акунуліся ў свет гісторыі, мовы і культуры нашай спадчыны і ўдасканаліліся ў неабходнасці захавання моўных здабыткаў нашых продкаў.