Праца швачкі патрабуе дакладнасці і ўвагі да кожнай дэталі. На занятках мы вывучаем беларускія тэрміны, звязаныя з тканінамі, фасонамі, выкрайкамі, дэталямі крою, швамі і аздабленнем.
Дакладнае выкарыстанне беларускіх тэрмінаў пры абмеркаванні заказаў з кліентамі, тлумачэнні тэхналагічных асаблівасцей ці апісанні гатовых вырабаў дапаможа пазбегнуць непаразуменняў і забяспечыць вынік высокай якасці.
Нашы ўрокі пабудаваны так, каб мы не проста запаміналі правілы, а актыўна выкарыстоўвалі мову:
• мы размаўляем, дыскутуем, абменьваемся думкамі.
• праводзім ролевыя гульні, імітуючы рэальныя працоўныя сітуацыі.
• практыкуемся ў чытанні і складанні тэкстаў па спецыяльнасці.
• вывучаем і прымяняем прафесійную лексіку – словы і выразы, якія будзем ужываць.
Веды беларускай мовы – гэта неад’емная частка прафесійнага майстэрства.






