✨ Яркім і запамінальным святам, прысвечаным Міжнароднаму дню роднай мовы, завяршыўся Прадметны тыдзень.

Госці і ўдзельнікі акунуліся ў чароўны свет роднай мовы, паслухалі, як гучыць яна не толькі на ўроках, але і ў выкананні навучэнцаў 1 і 2 курса. Вялікую цікавасць выклікаў «Лінгвістычны батл», да якога далучыліся ўсе прысутныя.